Пятро Парашэнка з трэцяй спробы выехаў з Украіны

Пятро Парашэнка, экс-прэзідэнт Украіны, з трэцяй спробы ўсё ж змог перасекчы мяжу і пакінуць краіну, паведамляе «Украінская праўда» са спасылкай на свае крыніцы.

30.05.2022 / 11:43

Парашэнка планаваў прыняць удзел у пасяджэнні Парламенцкай асамблеі НАТА, якое праходзіла ў Вільні, аднак пагранічная служба двойчы адмаўляла яму ў выездзе. Першы раз было сказана, што не счытаўся QR-код.

У другі раз таксама было адмоўлена ў перасячэнні мяжы.

Сёння раніцай экс-прэзідэнт Украіны паведаміў, што едзе ў Ратэрдам на кангрэс і саміт Еўрапейскай народнай партыі.

Nashaniva.com