На Sotheby’s прадаюць метэарыт, знойдзены больш за 200 гадоў таму на поўдні Беларусі

На аукцыёне Sotheby’s прадаюць метэарыт, знойдзены больш за 200 гадоў таму ў Беларусі. Валодае ім калекцыянер з ЗША. Адзначаецца, што «касмічны падарожнік» вельмі рэдкі і прыгожы, паколькі адносіцца да паласітаў — мае ў сваім складзе крышталі алівіна.

30.05.2022 / 20:14

Фота: sothebys.com

Метэарыт знайшлі ў 1810 годзе ў Брагінскім раёне, ён важыць 2,6 кг. Кошт яго ацэньваюць у 10-15 тысяч даляраў.

Мяркуецца, што ў пачатку XIX стагоддзя ў Брагінскім раёне быў магутны «дождж» з падобных метэарытаў. З таго часу знайшлі больш за дзясятак фрагментаў. Яны захоўваюцца ў Беларусі і Расіі.

Nashaniva.com