Украінскія войскі спрабуюць прарваць расійскую абарону ў Херсонскай вобласці

Пра баі паведамляюць як украінскія, так і расійскія крыніцы.

31.05.2022 / 09:10

Інфармацыя супярэчлівая, але, мяркуючы па ўсім, украінцам удалося захапіць плацдарм на левым беразе ракі Інгулец каля паселішча Давыдаў Брод. 

Украінскі бок паведамляе таксама пра вызваленне сяла Мікалаеўка ў іншым раёне. 

Расійскія тэлеграм-рэсурсы таксама пішуць пра атаку ўкраінскіх сілаў спецаперацый на крайнім поўдні — Кінбурнскай касе, а таксама пад Ольгінам і Зеленаполлем на поўначы.

На фота — актуальная мапа фронту. А на відэа, распаўсюджаным УСУ, сцвярджаецца, што ўкраінскія часці ўваходзяць у Давыдаў Брод.

Nashaniva.com