Суд над Уладзімірам Мацкевічам пачнецца 9 чэрвеня

Працэс над філосафам і метадолагам пройдзе ў Мінскім гарадскім судзе, паведамляе «Еўрарадыё».

03.06.2022 / 09:48

Уладзіміра Мацкевіча абвінавачваюць:

— ва «ўдзеле ў масавых беспарадках»;

— у «стварэнні і кіраванні экстрэмісцкім фармаваннем». Маецца на ўвазе платформа «Сход»;

— у «абразе Лукашэнкі» ў відэа, апублікаваным на YouTube 7 мая 2021 года.

Уладзімір Мацкевіч быў затрыманы 4 жніўня 2021 года. За кратамі ён ужо амаль 10 месяцаў. У лютым Мацкевіч абвяшчаў галадоўку, патрабуючы накіравання справы ў суд (тады гаворка вялася толькі пра артыкул 342) і змену меры ўтрымання.

Таксама на наступным тыдні пачнуцца суды па справе БелаПАНа, над галоўным рэдактарам «Новага часу» Аксанай Колб, фрылансерам «Радыё Свабода» Андрэем Кузнечыкам.

Nashaniva.com