Пад Мядзелам прычэп адарваўся ад машыны і трапіў у іншае аўто. Кіроўца загінуў на месцы

Здарэнне адбылося сёння на дарозе Мінск-Калачы-Мядзел.

05.06.2022 / 16:31

41-гадовы кіроўца Mercedes ехаў у бок Мядзела. На пад'ездзе да скрыжавання з дарогай Краснае — Ілля — Пагост паўпрычэп адчапіўся ад аўто і ўляцеў у Citroën, які спыніўся побач.

У выніку ДТЗ кіроўца Citroën загінуў на месцы. Пасажырка шпіталізаваная, паведамляе УУС Мінаблвыканкама.

Nashaniva.com