Брытанская разведка: Расія перамясціла на Змяіны востраў сродкі СПА

У чарговай справаздачы брытанскай ваеннай разведкі аб сітуацыі ва Украіне сказана, што пасля страты крэйсера «Масква» расійскае войска перамясціла на востраў Змяіны ў Чорным моры сродкі супрацьпаветранай абароны, у тым ліку ракетныя сістэмы «Тор» і «Панцыр».

06.06.2022 / 11:43

«Верагодна, гэтыя ўзбраенні закліканыя даць паветраную абарону расійскім вайсковым караблям, якія дзейнічаюць каля вострава Змяіны», — сцвярджае брытанская разведка. 

На яе думку, дзеянні арміі РФ каля Змяінага «спрыяюць блакадзе ўкраінскага берага і перашкаджаюць аднаўленню марскога гандлю, у тым ліку экспарту ўкраінскага збожжа».

Nashaniva.com