Еўрарада абмяркуе статус кандыдата для Украіны на саміце 23—24 чэрвеня

Украіна падала заяўку на членства ў ЕС 28 лютага, неўзабаве пасля пачатку расійскага ўварвання.

07.06.2022 / 07:35

Фота: AP

«Еўрапейская рада асобна адзначыла падрыхтоўку Еўрапейскай камісіяй заключэння аб адпаведнасці Украіны Капенгагенскім крытэрам сяброўства ў ЕС і паведаміла, што прадметная дыскусія аб статусе кандыдата для Украіны будзе праведзена на наступным чарговым пасяджэнні Еўрапейскай рады 23—24 чэрвеня, — распавёў намеснік кіраўніка Офіса прэзідэнта Украіны Ігар Жоўква.

Заключэнне Еўракамісіі аб адпаведнасці Украіны Капенгагенскім крытэрам сяброўства ў ЕС ўлады атрымаюць ужо на працягу гэтага тыдня або ў пачатку наступнага.

Nashaniva.com