Мінінфарм запатрабаваў ад Google тлумачэнняў наконт блакіроўкі тэлеграм-канала «Жоўтыя злівы»

Міністэрства інфармацыі Беларусі патрабуе ад Google тлумачэнняў па фактах блакавання тэлеграм-каналаў «Жоўтыя злівы» і «Вашы злівы». 

08.06.2022 / 15:52

У беларускім ведамстве, якое заблакавала дзясяткі незалежных рэсурсаў, расцэньваюць блакаванне як «акт беззаконнай цэнзуры з боку ўладальнікаў лічбавых платформаў».

«На гэтым фоне адміністрацыі Google і Telegram працягваюць пакідаць без увагі шматлікія факты распаўсюджвання на асобных каналах недакладнай інфармацыі, а таксама матэрыялаў адкрыта экстрэмісцкага і дэструктыўнага зместу», — абураюцца беларускія чыноўнікі.

Мінінфарм накіраваў адпаведныя запыты ў цэнтральны офіс Google з патрабаваннем даць тлумачэнні па фактах блакавання.

Nashaniva.com