Плавалі на матрацы па Мухаўцы і трапілі пад катар

9 чэрвеня 51-гадовы жыхар Брэста катаўся на катары па Мухаўцы каля вёскі Булькова Жабінкаўскага раёна. Падчас руху катар наехаў на надзіманы матрац, на якім былі 35-гадовы брастаўчанін і яго 13-гадовы пасынак, паведамляе Следчы камітэт.

10.06.2022 / 15:33

Падлетак атрымаў шматлікія цялесныя пашкоджанні і быў дастаўлены ў бальніцу. Цяпер яго жыццю нічога не пагражае.

Айчым хлопчыка не пацярпеў. 

Nashaniva.com