Руслан Аляхно выступіў са святочным канцэртам у акупаваным Херсоне

Спявак Руслан Аляхно выступіў на канцэрце да дня Расіі ў акупаваным Херсоне. У свой час Лукашэнка даў яму званне заслужанага артыста Беларусі.

14.06.2022 / 17:19

Сам Аляхно падзяліўся «радаснай» навіной у сябе ў Інстаграме.

«Сёння выступілі ў Херсоне са святочным канцэртам», — напісаў ён.

Посмотреть эту публикацию в Instagram

Публикация от Руслан Алехно (@ruslan_alehno_official)

«Гэта наш абавязак быць побач!» — адказаў Аляхно на адзін з каментарыяў з падзякай.

Nashaniva.com