Адваката Мачалава просяць пакараць двума гадамі хіміі

У судзе Ленінскага раёна Мінска з 6 чэрвеня разглядаецца крымінальная справа супраць былога адваката Андрэя Мачалава. Юрыста абвінавачваюць у тым, нібыта ён падрабіў ордар на ўдзел у крымінальным працэсе, хоць ведаў, што быў выключаны з Мінскай гарадской калегіі адвакатаў. 

15.06.2022 / 11:41

Заяву на Мачалава напісала суддзя Анжэла Касцюкевіч, якая судзіла падабаронную адваката. У ёй гаварылася, што юрыст прыйшоў у суд з несапраўднымі дакументамі. 

13 чэрвеня па справе адбыліся спрэчкі бакоў — пракурор запрасіў для Мачалава два гады абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу («хіміі»).

Прысуд будзе агучаны заўтра — 16 чэрвеня. Яго вынесе суддзя Таццяна Шоцік, піша «Вясна».

Адвакат Мачалава Віталь Брагінец з 25 мая знаходзіцца пад арыштам, таму на ніводны працэс свайго падабароннага ён не патрапіў.

Чытайце таксама:

Пачаўся суд над экс-адвакатам Андрэем Мачалавым. Яго адвакат адбывае 15-сутачны арышт

Nashaniva.com