Украіна ўводзіць візавы рэжым з Расіяй

Пра ўвядзенне візавага рэжыму з Расіяй спачатку сёння заявіў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі, а пасля адпаведную пастанову прыняў урад. Візавы рэжым уводзіцца з 1 ліпеня 2022 года.

17.06.2022 / 17:01

Фота ілюстрацыйнае

«Для процідзеяння беспрэцэдэнтным пагрозам нацыянальнай бяспекі, суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці нашай дзяржавы ўрад у мэтах выканання даручэння Прэзідэнта Украіны толькі што прыняў рашэнне аб спыненні дзеяння пагаднення з РФ аб бязвізавым рэжыме.

Расіяне не могуць трапіць ва Украіну без атрымання візы. Рашэнне ўступае ў сілу з 1 ліпеня гэтага года», — заявіў у Тэлеграме прэм'ер-міністр Украіны Дзяніс Шмыгаль.

Nashaniva.com