Затрымалі таксіста, які адмовіўся везці міліцыянта. Кіроўца зняў гэта на відэа і выклаў у сеціва

Адбылося гэта больш, чым год таму, але затрымалі мужчыну толькі цяпер.

17.06.2022 / 17:53

Руслан Бярозка. Фота: сацсеткі

На праўладных каналах з'явілася відэа з 38-гадовым гродзенскім таксістам Русланам Бярозкам. У відэа мужчына кажа супрацоўніку МУС, які сядае ў яго машыну, што не возіць міліцыянтаў.

У пакаяльным відэа мужчына кажа, што выклаў той эпізод у інтэрнэт уласнаручна і таксама нібыта абражаў прэзідэнта і міліцыянтаў у сацсетках.

Сілавікі сцвярджаюць, што супраць гродзенца заведзеная крымінальная справа.

Nashaniva.com