Палітзняволенай бібліятэкарцы Ірыне Коваль далі 3 гады «хіміі»

55-гадовая былая бібліятэкарка Ірына Коваль была арыштаваная 9 лютага ў межах крымінальнай справы аб «групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак» (арт. 342 КК). 

17.06.2022 / 22:11

55-гадовая Ірына Коваль раней працавала ў бібліятэцы, але яе звольнілі адтуль напачатку года, а неўзабаве арыштавалі.

Да суда яна знаходзілася ў СІЗА-1 на Валадарцы, сёння яе вызвалілі ў зале суда. 

Адзін з лістоў Вольгі Коваль, прысланых з-за кратаў. Фота: Фэйсбук

Nashaniva.com