З пачатку вайны Расія вывезла 307 тысяч украінскіх дзяцей

Пасля пачатку вайны з Украіны ў Расію, паводле звестак на вечар 18 чэрвеня, вывезлі 307 423 дзяцей, паведаміў начальнік Нацыянальнага цэнтра ўпраўлення абаронай Расіі Міхаіл Мізінцаў.

19.06.2022 / 15:50

За ўвесь час вайны ў Расію з Украіны, паводле ацэнкі Міністэрства абароны Расіі, вывезлі 1,9 мільёна чалавек.

Кіеў абвінаваціў Маскву ў выкраданні дзяцей з украінскіх тэрыторый і вывазе іх у Расію. Паводле версіі ўкраінскіх уладаў, гэта і сіроты, і дзеці, у якіх ёсць бацькі.

Таксама Украіна абвінавачвала Расію ў тым, што яна не дае дарослым мірным жыхарам з акупаваных раёнаў або раёнаў, дзе ідуць баявыя дзеянні, эвакуявацца на тэрыторыі, падкантрольныя Украіне.

Nashaniva.com