На Свіслачы ў Мінску затануў катамаран

Учора на Свіслачы ў цэнтры Мінска затануў катамаран «Sava 400» 2010 года выпуску. Людзям, якія знаходзіліся на ім, спатрэбілася дапамога ратавальнікаў, паведамляе прэс-служба МНС.

19.06.2022 / 16:10

Фота ілюстрацыйнае

Паведамленне пра тое, што ля праспекта Пераможцаў тоне катамаран, паступіла ў МНС а 17:00. Работнік пункта пракату на ратавальным катары эвакуяваў з аварыйнага судна мужчыну 1971 года нараджэння, жанчыну 1972-га і дваіх дзяцей 2010-га і 2013-га.

Катамаран у выніку затануў, прычына здарэння высвятляецца.

Nashaniva.com