Вытворцу каўбасы з Магілёўскай вобласці аштрафавалі на 1,5 мільёна рублёў

Дзяржкантроль аштрафаваў вытворцу каўбасы і паўфабрыкатаў з птушкі за высокія цэны. У 2020 годзе, як паведамляе ведамства, прадпрыемства незаконна зарабіла больш за 770 тысяч рублёў.

21.06.2022 / 13:46

Вытворца каўбасных вырабаў і паўфабрыкатаў з мяса птушкі ў Магілёўскай вобласці, паводле звестак дзяржкантролю, на шэраг прадукцыі завышаў гранічны нарматыў рэнтабельнасці на вытворчасці да 19%. Мяркуючы па заяве ведамства, гэта адбівалася на адпускных цэнах.

— Агульная сума незаконнага даходу, атрыманага з красавіка да ліпеня 2020 года, перавысіла 770 тысяч рублёў. За гэтае парушэнне прадпрыемства аштрафаванае на суму больш за 1,5 млн рублёў, — інфармуе ведамства. — За падобныя парушэнні прадугледжаная адказнасць у двухразовым памеры розніцы паміж фактычнай выручкай, атрыманай ад рэалізацыі тавараў, і разліковай велічынёй выручкі ад рэалізацыі гэтых тавараў па цэнах, устаноўленых у адпаведнасці з заканадаўствам.

Nashaniva.com