Былы трэнер салігорскага «Шахцёра» ўзначаліў клуб з Крывога Рога, дзе ён цяпер ваюе

Юрый Вернідуб, які пасля пачатку вайны пакінуў працу ў малдаўскім «Шэрыфе» і далучыўся да УСУ, стаў галоўным трэнерам «Крыўбаса» з Крывога Рога.

21.06.2022 / 15:18

Фота: Ua.tribuna.com

Асаблівым указам Галоўнакамандуючага УСУ Валерыя Залужнага трэнера перавялі ў гэты горад, каб ён мог у час, вольны ад выканання службовых абавязкаў, займацца трэнерскай працай і дапамогай валанцёрам.

На фота і відэа прэзентацыі Вернідуба ў якасці галоўнага трэнера спецыяліст — у вайсковай форме.

56-гадовы трэнер у 2019 і 2020 гадах узначальваў салігорскі «Шахцёр».

Nashaniva.com