У Калінінградзе адвакатку аштрафавалі па артыкуле аб «дыскрэдытацыі» войска РФ з-за яе выступаў у судзе

Ленінградскі раённы суд Калінінграда аштрафаваў на 60 тысяч рублёў па артыкуле аб дыскрэдытацыі расійскай арміі адвакатку Марыю Бонцлер за два выступы ў судзе.

22.06.2022 / 10:01

Марыя Бонцлер. Фота: «Свабода»

У абодвух выпадках адвакатка абараняла затрыманых на антываенных акцыях.

Як гаворыцца ў пратаколах, 21 сакавіка падчас суда адвакатка заявіла, што лічыць, што «Расія напала на Украіну», а 23 сакавіка на слуханні яна сказала: «Незразумела, што робіць наша дзяржава. Напала на 16 абласцей Украіны. Для чаго?»

Таксама падчас пасяджэнняў яна двойчы сказала слова «вайна».

«Мемарыял» адзначае, што гэта першы выпадак, калі адваката прыцягнулі да адміністрацыйнай адказнасці за прамову ў судзе.

Nashaniva.com