У Мінску затрымалі дацэнта юрфака БДУ і студэнта БДУІР
Сілавікі затрымалі выкладчыка юрфака БДУ Дзмітрыя Мароза, а таксама студэнта БДУІР Аляксандра Гаргуна.
23.06.2022 / 13:07
Дзмітрый Мароз. Фота: law.bsu.by
У «пакаянным відэа» выкладчык кажа, што быў затрыманы за падпіску на экстрэмісцкія тэлеграм-каналы, паведамляе reform.by.
Cтудэнт БДУІР Аляксандр Гаргун вучыўся на другім курсе факультэта камп'ютарных сістэм і сетак, паведамляе @peaceful_bsuir. За што яго затрымалі, невядома.
Таксама ў Мінску затрымалі яшчэ аднаго выкладчыка БДУ, яго імя не называецца.
Учора стала вядома пра затрыманне старшага выкладчыка кафедры бізнес-адміністравання Інстытута бізнесу БДУ Максіма Мароза.