Стала вядомая дата новага суда над Кацярынай Андрэевай

Суд над журналісткай Кацярынай Андрэевай пачнецца 4 ліпеня. Пра гэта паведаміў яе муж Ігар Ільяш.

23.06.2022 / 14:58

Справу будзе разглядаць Гомельскі абласны суд у закрытым рэжыме.

Кацярына знаходзіцца за кратамі з 15 лістапада 2020 года, яе затрымалі падчас стрыму з акцыі памяці Рамана Бандарэнкі. Ёй прысудзілі два гады калоніі.

Па новай справе Кацярыне пагражае ад 7 да 15 гадоў пазбаўлення волі, ёй інкрымінуюць гэтым разам «здраду дзяржаве».

Nashaniva.com