Дарадца Орбана: Еўропе варта спыніць пашыраць санкцыі, а працаваць над перамовамі

ЕС варта спыніць пашыраць санкцыі супраць Расеі з-за вайны, замест гэтага працаваць над перамовамі аб перамір'і, заявіў дарадца прэм'ер-міністра Венгрыі Віктара Орбана Балаж Орбан, паведамляе Reuters.

24.06.2022 / 09:25

Балаж Орбан. Фота: newsbeezer.com

Дарадца прэм'ер-міністра Венгрыі заявіў, што «чым больш мы ўводзім санкцыі, тым цяжэй нам» і «гэта скончыцца дрэнна для нас».

«Таму трэба падумаць аб чымсьці іншым-мірных перамовах, спыненні агню, дыпламатыі. Гэта рашэнне, якое мы прапануем», — заявіў ён.

Nashaniva.com