Хатняя гаспадыня з Кыргызстана праспявала ў караоке песню з «Тытаніка» і за ноч стала зоркай ВІДЭА

Суботнім вечарам 18 чэрвеня жыхарка вёскі Казарман Бегімай Турусбекава з сям’ёй была па справах у Бішкеку. У парку «Ынтымак» яна ўбачыла караоке і вырашала паспяваць. Яна замовіла песню Селін Дыён My heart will go on з кінафільма «Тытанік». Жанчына спела так ашаламляльна, што на наступны дзень прачнулася зоркай.

24.06.2022 / 11:56

Сведкі яе выступу выклалі відэа ў інтэрнэт, і пачалося. 

Ролікі набіралі прагляды, а жанчыне пачалі тэлефанаваць журналісты.

Пазней яна яшчэ раз выступіла ў амфітэатры, сабраўшы вялізную аўдыторыю.

Бегімай Турусбекавай 32 гады, яна вучылася ва ўніверсітэце культуры ў Бішкеку, паралельна спявала ў рэстаранах, але праз нейкі час вучобу кінула, цалкам прысвяціўшы сябе сям’і. 

Вось так яна тады пела. 

Посмотреть эту публикацию в Instagram

Публикация от Бегимай Турусбекова (@begima_49_)

Ці будзе жанчына працягваць сольную кар'еру, пакуль не ведае. Кажа, гэта залежыць ад слова мужа.

Але з Бегімай сустрэўся мясцовы міністр культуры і паабяцаў дапамагчы ўзяць удзел у праекце Central Asia's Got Talent. Акрамя таго, яе плануюць уключыць у дэлегацыю, якая прыме ўдзел у днях культуры Кыргызстана ў іншых краінах. Таксама Турусбекавай паабяцалі, што дапамогуць аднавіцца ў ВНУ і працягнуць навучанне. 

Nashaniva.com