Расія скарачае чыгуначны транзіт праз Беларусь у Польшчу

Расійская чыгунка прыпыніла пагрузку асобных грузаў, якія ідуць транзітам праз Беларусь у Польшчу, перадае РБК.

24.06.2022 / 18:43

Фота ілюстрацыйнае

Абмежавальныя меры дзейнічаюць з 23 чэрвеня і да адмены, гаворыцца ў паведамленні расійскай транспартнай кампаніі. Прычыны такога рашэння не тлумачацца.

Пры гэтым расійскія чыгуначнікі тлумачаць, што гаворка ідзе пра скарачэнне транзіту, а не пра поўнае спыненне перавозак у бок Польшчы. 

Nashaniva.com