Пранк выйшаў з-пад кантролю: вясковец зымітаваў самагубства, а калі прыехалі медыкі і міліцыя — «уваскрос»

П'яны скандал у Бярозаўскім раёне скончыўся крымінальнай справай. 

25.06.2022 / 11:37

Увечары 18 чэрвеня 61-гадовы жыхар вёскі Падкраічы ў нецвярозым стане пасля скандалу пачаў пагражаць забіць сабе і выбег на двор. Пасля пачуліся два стрэлы.

Сваякі пабачылі нерухомае цела скандаліста і выклікалі хуткую. Тыя, адпаведна, паведамілі ў міліцыю.

Як піша bereza.by, калі на месца здарэння прыехалі медыкі і міліцыянеры, вясковец «уваскрос», патлумачыўшы прысутным свае паводзіны жаданнем разыграць сям'ю.

Няўдалы розыгрыш скончыўся крымінальнай справай за незаконнае захоўванне агнястрэльнай зброі. 

Nashaniva.com