У Кіеве і Чаркасах зафіксаваныя новыя выбухі

Украінскія СМІ паведамляюць пра новыя выбухі ў Кіеве і Чаркасах.

26.06.2022 / 11:49

Раней тэлеграм-канал «Беларускі Гаюн» паведаміў, што з тэрыторыі Беларусі запушчана некалькі ракет, а таксама ў бок Украіны паляцелі два бамбардзіроўшчыкі Ту22м3. 

Нагадаем, што ўчора ўпершыню быў нанесены авіяўдар з тэрыторыі Беларусі.

Па горадзе Дзясна ў Чарнігаўскай вобласці было выпушчана 20 ракет, па Жытоміры — 24 ракеты. 

Раніцай у суботу з тэрыторыі Беларусі абстралялі Чарнігаўскую і Жытомірскую вобласці

«Маштабная правакацыя з мэтай ўцягнення Беларусі ў вайну». Украінская разведка расказала больш пра ранішнія авіяўдары з Беларусі 

Nashaniva.com