ЕАБР ацаніў майскае падзенне ВУП Беларусі ў 8,8%

Аналітыкі Еўразійскага банка развіцця прааналізавалі беларускую эканоміку. Паведамляецца, што тэмпы падзення ВУП паскорыліся ў параўнанні з красавіком.

27.06.2022 / 11:01

Фота: Pixabay.com

Так, ВУП Беларусі ў маі скараціўся на 8,8% пасля падзення ў красавіку на 6,5%.

ЕАБР таксама ацаніў дынаміку асобных галін. Вытворчасць у апрацоўчай прамысловасці скарацілася ў маі на 11,8% у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года, абарот аптовага гандлю — на 25,4%, грузаабарот транспарту — на 33,6%, а інвестыцыі — на 25%.

ЕАБР прагназуе гадавое скарачэнне ВУП у 2022 годзе на 6,5 працэнта.

Nashaniva.com