Кампанія Baykar перадасць Украіне тры «байрактары» задарма. Хоць на іх назбіралі грошай

Турэцкая кампанія Baykar паведаміла ў сваім твітары, што бясплатна перадасць Украіне тры беспілотнікі Bayraktar. Раней для іх набыцця была абвешчана паспяховая народная кампанія збору сродкаў.

27.06.2022 / 21:23

Маштабны збор на куплю трох «Байрактараў» для патрэб УСУ быў аб'яўлены папулярным украінскім вядоўцам Сяргеем Прытулам 22 чэрвеня. Планавалі сабраць 13 мільёнаў даляраў за тыдзень, а сабралі 600 млн грыўняў (каля 20 мільёнаў даляраў) за тры дні. 

Чытайце таксама:

Украінцы сабралі грошы на чатыры «Байрактары» за тры дні. Хоць збіраліся на тры за тыдзень

Nashaniva.com