Генштаб Украіны: Найбліжэйшым часам чакаюцца новыя ўдары з Беларусі

У сённяшняй вячэрняй зводцы Генеральнага штаба Украіны беларускі напрамак ацэньваецца як вельмі патэнцыйна небяспечны. Украінскія вайскоўцы нічога добрага з нашага боку не чакаюць.

27.06.2022 / 21:47

У прыватнасці, у зводцы Генштаба гаворыцца:

«На Валынскім і Палескім кірунках не выключаецца правядзенне дэманстратыўных і правакацыйных дзеянняў з боку падраздзяленняў Узброеных сілаў Рэспублікі Беларусь у памежных з Украінай раёнах, а таксама ўзмацненне вядзення разведкі для ўдакладнення пазіцый і характару дзейнасці нашых войскаў.

Чакаецца працяг авіяцыйных і ракетных удараў з тэрыторыі і паветранай прасторы Беларусі. У чарговы раз заклікаем не грэбаваць сігналамі паветранай трывогі».

Nashaniva.com