Ранішні ўдар па Мікалаеве: загінулі тры чалавекі

У выніку ракетнага ўдару па шматпавярховіку ў Мікалаеве загінулі тры чалавекі, яшчэ пяць параненыя.

29.06.2022 / 08:25

Пра гэта паведаміў кіраўніка Мікалаеўскай абласной ваеннай адміністрацыі Віталь Кім.

Вядома, што пацярпеў адзін з ратавальнікаў.

«Тры чалавекі загінулі і пяць параненых у Мікалаеве ў выніку ўдару па жылым шматпавярховіку. Таксама раненне атрымаў выратавальнік», — гаворыцца ў паведамленні Кіма.

Працягваюцца выратавальныя працы.

Nashaniva.com