Фатограф і энтузіаст астраноміі зрабіў фантастычна прыгожыя ФОТА Харкава пад зоркамі

Фатограф і аматар астраноміі Павел Пахоменка скарыстаўся адсутнасцю асвятлення і сфатаграфаваў тысячы зорак над Харкавам.

29.06.2022 / 10:15

«З-за агнёў вулічнага асвятлення, святла з акон, рэкламных вывесак, аўтамабільных фар, неба ў горадзе не бывае напоўненае зоркамі. Гэта называецца светлавым забруджваннем. 

У Харкаве дзейнічае рэжым святламаскіроўкі і каменданцкая гадзіна. Вулічнае асвятленне не ўключаецца, грамадзян просяць не ўключаць святло ў вокнах, машын амаль няма. Таму ў ясную бязмесячную ноч можна ўбачыць не толькі тысячы зорак, але і нават воблачную паласу Млечнага Шляху, якая цягнецца амаль праз усё неба», — піша Павел Пахоменка.

Nashaniva.com