У правайдара А1 перастала працаваць карта eSIM

А1 напісаў у сябе на сайце, што «паслуга часова недаступная па тэхнічных прычынах», але не патлумачыў, што рабіць карыстальнікам. eSIM — гэта фактычна ўбудаваная ў смартфон сім-карта.

01.07.2022 / 19:17

У сувязі з гэтымі складанасцямі многія абаненты A1 сутыкнуліся з праблемамі. Так, чытач тэлеканала «Белсат» скардзіцца, што акрамя немагчымасці актываваць eSIM, нельга і перанесці яе на іншую прыладу:

«Усім новым кліентам прапануюць толькі фізічную сім-карту. Памяняць тэлефон, калі карыстаешся eSIM, немагчыма. Калі карыстацца інструкцыяй на сайце, то пазбавіцеся мабільнага тарыфу. Вярнуць што-небудзь можна толькі асабіста ў офісе. У многіх беларусаў за мяжой пацверджанні з банкаў, напрыклад, завязаныя на беларускія сімкі. Я апынуўся ў гісторыі без сувязі, без магчымасці аднавіць яе, але затое з абаненцкай платай».

Nashaniva.com