Украінская армія нанесла дзясяткі удараў і знішчыла ваенную базу расіян у Мелітопалі

У ноч на 3 ліпеня ўзброеныя сілы вывелі з ладу адну з 4 вайсковых баз расіян у Мелітопалі, паведаміў мэр горада Іван Фёдараў.

03.07.2022 / 12:37

«Нанеслі больш за 30 удараў толькі па расійскай вайсковай базе. УСУ робяць усё для таго, каб вярнуць мірнае жыццё і ўкраінскую дзяржаўнасць у Мелітопаль», — сказаў ён.

Са слоў мэра, акупанты спрабуюць падаць сітуацыю так, нібыта быў абстрэл мірных раёнаў, пацярпела мірнае насельніцтва, разбураная гарадская інфраструктура. Фёдараў запэўніў, што гэта няпраўда.

Nashaniva.com