Беларусы адзначылі 3 ліпеня пад бела-чырвона-белым сцягам

Акцыі прайшлі і ў краіне, і за мяжой.

04.07.2022 / 00:01

Такую акцыю салідарнасці зладзілі дзяўчаты ў Беларусі.

У польскім Уроцлаве адбылася акцыя салідарнасці. Падчас яе прагучалі словы падтрымкі Украіне, беларусам, якія цяпер разам з украінцамі змагаюцца супраць расійскай агрэсіі. Згадалі і пра палітычных вязняў, якія ў нечалавечых умовах знаходзяцца ў турмах.

З маршам выйшла дыяспара ў Батумі. Беларусы выказваліся супраць расійскай агрэсіі, улады Лукашэнкі і выкарыстання тэрыторыі нашай краіны ў вайне.

Беларусы польскага Шчэціна сабраліся на акцыю ў падтрымку філосафа Уладзіміра Мацкевіча.

«Адначасова мы вырашылі прыгадаць, што расійская акупацыя скончыцца, а Мінск будзе вызвалены — як гэта ўжо здарылася ў гісторыі 3 ліпеня 1660 года», — кажуць яны.

Nashaniva.com