Лукашэнка падпісаў указ аб восеньскім прызыве

Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ аб прызыве на тэрміновую вайсковую службу і службу ў рэзерве, паведамляе прэс-служба Лукашэнкі.

04.07.2022 / 19:11

Здымак ілюстрацыйны. Фота: vayar.mil.by

Згодна з дакументам, у жніўні—лістападзе 2022 года плануецца прызваць на тэрміновую вайсковую службу і службу ў рэзерве мужчын, якім да дня прызыву споўнілася 18 гадоў і якія не маюць права на адтэрміноўку ад прызыву, а таксама грамадзян прызыўнога ўзросту, якія страцілі права на адтэрміноўку.

Тым жа ўказам прадугледжваецца звальненне ў запас вайскоўцаў тэрміновай службы, якія выслужылі ўстаноўленыя тэрміны.

Nashaniva.com