Падаляк: Страты Расіі з пачатку вайны — 115 тысяч забітымі і параненымі

З пачатку поўнамаштабнага ўварвання расійская армія страціла каля 115 тысяч сваіх вайскоўцаў. Гэта з улікам як ахвяр, так і параненых. Пра гэта заявіў дарадца кіраўніка Офіса прэзідэнта Украіны Міхаіл Падаляк.

05.07.2022 / 15:57

Фота: AP

«Страты войска Расіі за 132 дні вайны складаюць да 115 000 забітымі і параненымі. Вайсковыя часткі страцілі 36 тысяч чалавек, а прыватныя вайсковыя кампаніі — да 12 тысяч. Астатнія — параненыя. Ад вайсковых частак, што захапілі так званую «ЛНР», засталося 25-35% жывой сілы», — распавёў Падаляк.

Апошні раз Расія называла лічбу стратаў 24 сакавіка. Тады Мінабароны заявіла пра гібель 1351 вайскоўца.

Nashaniva.com