Украінцы паказалі HIMARS у баі. Яны працуюць дзень і ноч ВІДЭА

HIMARS — гэта першая зброя такога роду, якая паступіла ва Украіну ў межах дапамогі Захаду. Раней Захад пастаўляў не такую сучасную зброю. Пускавыя ўстаноўкі ўжо працуюць без перапынку і нават пад покрывам начы.

05.07.2022 / 21:54

Кіеў ужо некалькі тыдняў кажа, што для выцяснення расійскіх войскаў ім патрэбныя заходнія самалёты, танкі, зенітныя ўстаноўкі і сучасная артылерыя. Ім падтакваюць і ваенныя эксперты, але пакуль Захад прыслухоўваецца да гэтых просьбаў выбарча. Аднак сёе-тое пачынае мяняцца, прыкладам чаму служыць пастаўка сучасных пускавых установак HIMARS вытворчасці ЗША.

Пускавыя ўстаноўкі хутка дабраліся да лініі фронту, пра што сведчаць новыя моцныя кадры, прадстаўленыя генеральным штабам украінскай арміі. На першых кадрах мы бачым, як пускавыя ўстаноўкі страляюць у начных умовах.

Не менш уражлівае і іншае відэа, знятае днём. Тут пускавыя ўстаноўкі HIMARS проста страляюць з мясцовай дарогі, а іхняй цэллю былі расійскія войскі, размешчаныя ў Запарожскай вобласці.

Таксама ўкраінцы апублікавалі некалькі здымкаў пускавых установак у баявых умовах.

HIMARS in Zaporizhia Region pic.twitter.com/XJERVMLwas

— Illia Ponomarenko (@IAPonomarenko) July 4, 2022

Nashaniva.com