Расія пагражае Малдове праблемамі з Прыднястроўем

Прадстаўнік Міністэрства замежных спраў Расіі Аляксей Зайцаў на брыфінгу 6 ліпеня заклікаў Малдову зменшыць вайсковае супрацоўніцтва з краінамі Захаду. Пра гэта паведамляе ТАСС.

06.07.2022 / 16:42

Тыраспаль, сталіца Прыднястроўя

«Чарговы раз заклікаем малдаўскі бок стрымана падыходзіць да вайсковага спрыяння з боку Захаду, якое, як паказвае гістарычны досвед, мае мэты, вельмі далёкія ад задачаў падтрымання міру і стабільнасці», — сказаў прадстаўнік расійскага МЗС.

Паводле яго, «наўрад ці напампоўванне натаўскім узбраеннем, што падрывае нейтральны статус рэспублікі, будзе дапамагаць умацаванню яе бяспекі, стварэнню спрыяльнай атмасферы для прагрэсу ў перамовах пра прыднястроўскае ўрэгуляванне».

Nashaniva.com