«Прыйшлі і давай па-нямецкі гаманець». 99-гадовая жанчына з Чарнігаўшчыны расказвае па-беларуску пра сваё жыццё

99-гадовая жанчына з Ноўгарад-Северскага раёна Чарнігаўскай вобласці расказала журналістам пра сваё жыццё на беларускай гаворцы, якая раней тут панавала.

10.07.2022 / 09:51

Алене Ёськавай з з вёскі Дробышаў Ноўгарад-Северскага раёна Чарнігаўскай вобласці — 99 гадоў. Калі ў 1941 годзе немцы акупавалі вёску, Алене было 18. Якое яно, успрыманне вайны ў юнацтве і праз восемдзесят гадоў, доўгажыхарка расказала журналістам тэлеканала «Суспільне».

Каб не чуць навін пра вайну, яна цяпер не ўключае радыё, бо потым ноч не можа заснуць.

Nashaniva.com