На крэйдавым кар'еры пад Ваўкавыскам утапілася дзяўчынка

На крэйдавым кар'еры ў Ваўкавыскім раёне ўтапілася 6-гадовая дзяўчынка, паведамляе прэс-служба Следчага камітэта.

10.07.2022 / 11:02

Паводле папярэдняй інфармацыі, увечары 9 ліпеня дзяўчынка адна пайшла на кар'ер, які знаходзіцца побач з домам. Зайшоўшы ў ваду, дзіця ўтапілася.

На дне кар'ера дзяўчынку выявіў прахожы, які паведаміў у міліцыю. Яе цела дасталі супрацоўнікі Таварыства выратавання на водах. 

Nashaniva.com