Фігуранта «справы Ціханоўскага» Арцёма Сакава перавялі ў шклоўскую калонію

З 3 ліпеня Арцём знаходзіцца ў папраўчай калоніі № 17 у Шклове, паведамляе «Вясна».

10.07.2022 / 14:01

27-гадовы Арцём Сакаў — былы памежнік, сябра ініцыятыўнай групы Святланы Ціханоўскай і адзін з відэааператараў Youtube-каналу «Страна для жизни». Палітычнай актыўнасці як такой не вёў — толькі здымаў відэаролікі для Ціханоўскага. Быў затрыманы 31 траўня ва ўласнай кватэры — пры тым, што быў на пікеце 29 траўня падчас правакацыі супраць Ціханоўскага, але тады яго не чапалі.

Вядома, што яго абвінавацілі па чатырох артыкулах Крымінальнага кодэкса. 14 снежня ў Гомелі Арцёму прысудзілі 16 гадоў зняволення ў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

Nashaniva.com