Ва Украіне збіраюць подпісы пад петыцыяй за наданне дазволу на жыхарства беларусам і расіянам, што жылі ў краіне да 24 лютага

Каб петыцыю разгледзелі, яна мусіць набраць 25 тысяч подпісаў. Пакуль падпісаліся крыху больш за 2 тысячы, але збіраць подпісы можна яшчэ 80 дзён.

12.07.2022 / 23:49

Сцягі з імёнамі загінулых за Украіну беларусаў на кіеўскім Майдане

Петыцыя звяртае ўвагу, што многія беларусы і расіяне жывуць ва Украіне даўно і паспелі займець там семʼі.

Яшчэ адна катэгорыя тых, хто мае патрэбу ў дазволе на жыхарства — асобы, што вымушаныя былі пакінуць Беларусь ці Расію і цяпер не могуць вярнуцца на радзіму без негатыўных наступстваў.

Таксама падпісанты просяць разгледзець дакументы, ужо пададзеныя ў падраздзяленні міграцыйных службаў да 24-га лютага 2022 года, і падкрэсліваюць, што не маюць нічога супраць праверкі гэтай катэгорыі людзей у СБУ або іншых падобных установах.

З пачатку вайны беларусы не маглі падаваць дакументы на падаўжэнне дазволу на жыхарства, некаторыя вымушаныя былі зʼехаць, частцы забаронена ўязджаць ва Украіну.

Nashaniva.com