У Падмаскоўі муж здаў жонку паліцыі за крытыку «спецаперацыі»

У адной расійскай сям'і ў Маскоўскай вобласці муж і жонка радыкальна разышліся ў ацэнках «ваеннай спецаперацыі» ва Украіне. Муж настолькі абурыўся выказваннямі жонкі, што звярнуўся ў паліцыю, пішуць мясцовыя СМІ.

13.07.2022 / 19:54

Мужчына заявіў, што ягоная жонка выказвала антырасійскія настроі і настройвала іх агульнага сына супраць урада Расійскай Федэрацыі.

Ён напісаў заяву і папрасіў паліцыю адрэагаваць на яе па ўсёй строгасці. Цяпер вядзецца следства.

Nashaniva.com