Магілёўскую кнігарню «Асвета» аштрафавалі на 4800 рублёў за дзве «экстрэмісцкія» кнігі

Па інфармацыі канала MAYDAY TEAM, кіраўніцтва кнігарні «Асвета» прыцягнулі да адказнасці за дзве кнігі Віктара Ляхара «Ваенная гісторыя Беларусі. Героі. Сымбалі. Колеры». Дырэктарка кнігарні растлумачыла на судзе, што на гэтую пасаду яна была прызначаная толькі 24 мая і не ведала пра наяўнасць у краме «экстрэмісцкіх» кніг.

13.07.2022 / 21:26

Паводле яе, ні выдавецтва «Харвест», якому належыць кніга, ні Міністэрства інфармацыі Беларусі не папярэдзілі кіраўніцтва крамы, што кнігі трэба зняць з продажу.

8 чэрвеня пракуратура выявіла факт парушэння, а пазней склала пратакол паводле ч. 2 арт. 19.11 КаАП (распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў). Магілёўская суддзя Аксана Ратнікава прызначыла кнігарні «Асвета» штраф у памеры 150 базавых велічыняў (4800 рублёў).

Аўтар кнігі — Віктар Ляхор, вядомы беларускі геральдыст, які сярод іншага стварыў сімволіку ДАІ, АМАП, ГУБАЗіК, Дэпартамента аховы, а таксама МЗС.

Чытайце таксама:

«Заказчыкі ў пагонах прасілі: зрабі нам як у Расіі!» Геральдыст і былы супрацоўнік Мінабароны расказаў пра ідэолагаў сілавых структур і сваю гісторыю

Nashaniva.com