Прэзідэнт Казахстана даручыў стварыць умовы для рэлакацыі кампаній, якія сышлі з Расіі

Прэзідэнт Казахстана Касым-Жамарт Такаеў даручыў стварыць спрыяльныя ўмовы для рэлакацыі ў рэспубліку кампаній, якія пайшлі з расійскага рынку, паведамляе «Інтэрфакс».

14.07.2022 / 11:19

Фота: ТАСС

«Мы з'яўляемся сведкамі глабальнай барацьбы за інвестыцыйны капітал. Кожная другая з амаль 1,4 тыс. буйных замежных кампаній прыпыніла дзейнасць або цалкам сышла з расійскага рынку. Ураду варта стварыць спрыяльныя ўмовы для іх рэлакацыі ў Казахстан», — сказаў Такаеў на пасяджэнні ўрада ў чацвер.

Ён упэўнены, што гэта дасць Казахстану добрыя магчымасці для павелічэння вытворчасці тавараў сярэдніх і высокіх перадзелаў.

У цяперашні час, па яго словах, рэлакацыя ідзе марудна. «Я даручаў ураду падрыхтаваць пул інвестыцыйных праектаў у сферы апрацоўчай прамысловасці і адпрацаваць яго з патэнцыйнымі інвестарамі. Гэтая праца ўсё яшчэ вядзецца ў рэжыме нарад і сустрэч. У частцы канкрэтных вынікаў пакуль мала чым можна пахваліцца. Новых праектаў па сутнасці няма», — канстатаваў прэзідэнт.

Nashaniva.com