У твітары з'явілася суполка шытпосцераў, якія троляць расійскіх прапагандыстаў. Іх галоўная зброя — мемы з сіба-іну

У англамоўным сегменце твітара сярод вайскоўцаў з'явілася супольнасць шытпосцераў, якія высмейваюць і выкрываюць дэзынфармацыю Расіі пра вайну ва Украіне, троляць расійскіх дыпламатаў і прапагандыстаў і збіраюць ахвяраванні на дапамогу ўкраінцам. Супольнасць, піша «Медуза», называе сябе The Fellas («Чувакі») або НАФА (North Atlantic Fellas Organization) — Арганізацыя паўночнаатлантычных чувакоў — па аналогіі з НАТА.

14.07.2022 / 20:04

Удзельнікаў або карыстальнікаў, якія спачуваюць НАФА, лёгка пазнаць па аватарках і мемах з чувакамі (The Fellas) — антрапаморфнымі сабакамі сіба-іну. Часцяком персанажы апранутыя ў вайсковую форму. Сярод тых, хто так ці інакш падтрымлівае НАФА — Джэк Макейн, сын сенатара ЗША Джона Макейна, вайсковы аналітык CNN Марк Хартлінг і генерал-маёр арміі ЗША Патрык Донах'ю.

Чувакоў прыдумаў мастак Кама (@Kama_Kamilia), які на пачатку мая пачаў устаўляць персанажаў на выпадковыя выявы з Украіны. Прыкладна ў той жа час добраахвотнікі з «Грузінскага легіёна», якія ваююць на баку УСУ, пачалі збіраць ахвяраванні на ўзбраенне для Украіны. Кама вырашыў дапамагчы збору і стаў маляваць аватаркі з чувакамі для ахвярадаўцаў.

NORTH ATLANTIC FELLA ORGANIZATION pic.twitter.com/dyUa8iXXbx

— Kama (@Kama_Kamilia) May 24, 2022

Як лічыцца, адзін з першых калажаў НАФА

 

With @MissingLink87 ‘s donation, we have now finessed $50852/$19795. And our agent @hro_se is on it https://t.co/acMgafEC9Y pic.twitter.com/NoLFfcnrCm

— Kama (@Kama_Kamilia) July 8, 2022

Аватарка з чуваком для аднаго з ахвярадаўцаў

Усеагульную ўвагу рух НАФА прыцягнуў да сябе на фоне публічнай спрэчкі з пастаянным прадстаўніком РФ пры міжнародных арганізацыях у Вене Міхаілам Ульянавым. 

19 чэрвеня расійскі дыпламат напісаў у твітары: «Самы папулярны заходні наратыў: Расія распачала несправакаванае ўварванне ва Украіну. Несправакаванае? Украінскае войска абстрэльвае мірнае насельніцтва Данбаса з 2014 года і дагэтуль».

У рэплаях да твіта Ульянава адзін з удзельнікаў НАФА адзначыў няслушнасць аргумента дыпламата. «Вы [па сутнасці кажаце]: «Мы павінны бамбіць усё мірнае ўкраінскае насельніцтва, таму што падчас унутранай вайны ва Украіне некаторыя мірныя жыхары патрапілі пад абстрэлы». Ульянаў адказаў: «Вы сказалі гэтую лухту. Не я».

You: "we have to bomb all of Ukraine's civilians because Ukraine was fighting an internal war and some civilians got shelled"

— Ukraine Memes for NATO Teens (@LivFaustDieJung) June 19, 2022

Пасля гэтага дыялогу ў твітар дыпламата прыйшлі і іншыя ўдзельнікі НАФА, каб патроліць яго, у тым ліку штораз паўтараючы фразу пра лухту.

Цяпер шытпосцеры прыходзяць у кожны трэд расійскіх чыноўнікаў і прапагандыстаў.

Such nonsense, much bonk! ☺️ pic.twitter.com/7j1YvoLKW4

— Maya P (@mayameeroo) July 13, 2022

Адказ на трэд галоўнага рэдактара RT Маргарыты Сіманьян пра войска ДНР: «Такая лухта, бам!»

Словы Ульянава пра лухту сталі мемам. Дабрачынная арганізацыя St. Javelin, якая збірае грошы на падтрымку і аднаўленне Украіны, пачала прадаваць з ім футболкі, а таксама іншы мерч з НАФА.

Alright #Fellas, you wanted this nonsense, not me. Now you can get yourself a #WeAreNAFO flag on our website! #NAFO
https://t.co/dXiqEKfWhM pic.twitter.com/6RZVv5fras

— Saint Javelin (@saintjavelin) July 6, 2022

Мерч з НАФА ад St. Javelin

Усяго да моманту гутаркі мастака Кама з журналістамі Motherboard суполка змагла сабраць каля 47 тысяч долараў для «Грузінскага легіёна» і 30-50 тысяч долараў на дапамогу Украіне праз продажы на сайце St. Javelin.

Nashaniva.com