Пуцін падпісаў закон «аб спецыяльных мерах» у эканоміцы

Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін падпісаў закон аб праве ўладаў уводзіць «спецыяльныя меры» ў эканоміцы для забеспячэння «контртэрарыстычных і іншых аперацый за межамі тэрыторыі Расійскай Федэрацыі».

14.07.2022 / 19:46

Дакумент прадугледжвае «часовае раскансерваванне мабілізацыйных магутнасцяў і аб'ектаў», «разбраніраванне матэрыяльных каштоўнасцяў дзяржаўнага рэзерву», а таксама звышурочную працу ў «асобных арганізацыях».

Гаворка ідзе пра перапрацоўкі, працу ў начны час, выхадныя і святочныя дні, а таксама аб наданні штогадовых аплачаных адпачынкаў.

Nashaniva.com