Альфа-Банк заявіў пра поўнае аднаўленне працы картак сістэмы Mastercard

Беларускі Альфа-Банк заявіў, што працаздольнасць картак сістэмы Mastercard цалкам адноўленая. «Праблемы, якія ўзнікалі ў некаторых кліентаў пры аплаце картамі Mastercard за мяжой і ў сэрвісах Яндэкса, ліквідаваныя», — паведамілі ў банку.

14.07.2022 / 21:51

Альфа-Банк сцвярджае, што эмітаванымі ім картамі можна разлічыцца за мяжой або ў замежнай інтэрнэт-краме пры ўмове, што «банк, які абслугоўвае арганізацыю, прымае аплату беларускімі карткамі».

Nashaniva.com