Брытанская разведка: Расіяне ставяцца да магчымасці ўкраінскага контрнаступлення сур'ёзна

Расія ўмацоўвае свае абарончыя пазіцыі на акупаваных тэрыторыях поўдня Украіны, ідзе перакіданне жывой сілы і тэхнікі на ўчасткі паміж Марыупалем і Запарожжам, а таксама ў Херсоне. Расійскія сілы ў Мелітопалі таксама ўзмацняюць меры бяспекі, гаворыцца ў аглядзе разведкі брытанскага абароннага ведамства.

17.07.2022 / 12:59

Расійскі салдат пад Мелітопалем. Фота: Associated Press

«Украінскія войскі ўжо больш за месяц аказваюць ціск на расійскую абарончую лінію ў Херсонскай вобласці. У нядаўніх палітычных заявах прэзідэнта Зяленскага гаворыцца пра маючыя адбыцца наступальныя аперацыі, накіраваныя на выцясненне Расіі з раёнаў, якія яна ў цяперашні час кантралюе.

Расійскія абарончыя дзеянні, верагодна, з'яўляюцца адказам на чаканае ўкраінскае наступленне, а таксама на патрабаванні міністра абароны Сяргея Шайгу, выказаныя падчас час яго нядаўняга візіту ў Данбас, і на атакі, якія Украіна праводзіць супраць камандных пунктаў, вузлоў тылавога забеспячэння і засяроджвання расійскіх войскаў», — гаворыцца ў аглядзе.

Умацаванне пазіцый на поўдні, верагодна, сведчыць пра сур'ёзнасць, з якой расійскае камандаванне ставіцца да пагрозы ўкраінскага наступлення, лічыць брытанская разведка.

Nashaniva.com