На партале электронных паслуг запусцяць базу звестак па патрыманых аўтамабілях

Дырэктар Нацыянальнага цэнтра электронных паслуг Раман Градусаў анансаваў хуткі запус базы звестак па гісторыі аўтамабіляў з прабегам. Там можна будзе праверыць, ці знаходзіцца машына ў вышуку і калі яна праходзіла тэхагляд, паведамляе БЕЛТА. 

17.07.2022 / 14:09

Паслуга «Прадастаўленне сістэматызаваных звестак пра аўтамабіль» стане даступная ў трэцім квартале 2022 года. У базе можна будзе паглядзець інфармацыю пра гісторыю праходжання дзяржтэхагляду, дазвол на допуск да ўдзелу ў дарожным руху, зафіксаваным прабегу, а таксама даведацца, ці не знаходзіцца машына ў вышуку.

Адзначаецца, што інфармацыя ў базе будзе з моманту першай рэгістрацыі аўто, яе збяруць на аснове чатырох сістэм, якія інтэграваныя з Агульнадзяржаўнай аўтаматызаванай інфармацыйнай сістэмай (ААІС).

Nashaniva.com